Ноч з 7 на 8 студзеня стала самай марознай з пачатку года.
Так, у Вілейцы зафіксавалі тэмпературу мінус 29,9, у Нарачы на Мядзельшчыне – 29,5.
Сіноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі да 9 студзеня.
У Астраўцы з-за моцнага марозу прарвала трубаправод. Без вады засталіся 10 шматкватэрных жылых дамоў. Цяпер водазабеспячэнне аднавілі.
Заснежаная сцяжына на Ільяншчыне. Фота Аксаны Ярашонак.
Не ўсе вяскоўцы маразамі сядзяць па хатах.
Раніца ў Ільі.
Далягляд.
Вяскоўцы топяць хаты па два-тры разы на дзень.
Бабуль на лаўках ля хат не сустрэнеш.