Як карабель назавеш, так ён і паплыве, – сведчыць народная мудрасць. Тое ж самае датычыцца і выбару імені дзіцяці. Таму да гэтага пытання трэба падыходзіць асэнсавана, раяць спецыялісты.
– Пажадана, каб імя было не толькі мілагучным само па сабе, аднак і добра стасавалася з прозвішчам і імем па бацьку, – адзначае начальнік аддзела ЗАГСа Валожынскага райвыканкама Тамара Яныш. – Калі, напрыклад, імя па бацьку мяккае па гучанні, то імя лепш падабраць з цвёрдымі гукамі альбо санорнымі. Па маім досведзе, людзі з “мяккім” імем лагодныя па характары. Калі ж імя па бацьку з цвёрдымі літарамі, гэта будзе надаваць характару большай рашучасці, мужнасці. Варта стасаваць імя з імем па бацьку.
Пажадана, каб імя было не толькі мілагучным само па сабе, аднак і добра стасавалася з прозвішчам і імем па бацьку. Фота Святланы Сеннікавай.
Спецыялісты сутыкаюцца і з тым, што імёны, якія цяжка вымаўляюцца, дзеці стараюцца замяніць на больш простыя.
– Часам у парах, дзе муж з далёкага замежжа, узнікаюць праблемы, як назваць дзіця, – адзначае Тамара Яныш. – Муж хоча даць імя блізкае да свайго менталітэту, жонка – славянскага паходжання. Бывае, вельмі доўга спрачаюцца, прыходзіцца патлумачыць, што па законе, калі муж і жонка не могуць вызначыцца, гэту місію могуць выканаць органы апекі. Аднак у маёй практыцы да гэтага не даходзіла, бацькі хутка прыходзілі да паразумення. Звычайна выбіраюць славянскія імёны.
Калі для дзіцяці выбіраюць нераспаўсюджанае ў нашай краіне імя, спецыялісты тлумачаць, што, магчыма, дзіця будзе мець цяжкасці ў зносінах. Аднак па пісьмовай заяве бацькоў у пасведчанні аб нараджэнні дадуць любое ўпадабанае імя.
Па выніках 2016 годзе на Валожыншчыне назіраўся бум нараджальнасці. З’явіліся на свет 400 дзяцей. Такіх вынікаў не было ад 1993 года. Да прыкладу, у 2015 годзе нарадзіліся 326 немаўлят.
Топ самых рэдкіх і распаўсюджаных імёнаў
Фота Mama66.ru.
Раён |
Колькасць народжаных дзяцей |
Самыя распаўсюджаныя імёны |
Самыя рэдкія імёны |
Астравецкі |
315 |
Сярод дзяўчынак – Дар’я, Сафія. Сярод хлопчыкаў – Максім, Ягор, Аляксандр. |
Сярод дзяўчынак – Алівія, Мія, Эліна. Сярод хлопчыкаў – Сава, Арыстарх, Даміян. |
Ашмянскі |
634 |
Сярод дзяўчынак – Ульяна, Ксенія, Валерыя, Аляксандра. Сярод хлопчыкаў – Арцём, Мікіта. |
Сярод дзявочых імёнаў 16 у спісе рэдкіх: Агата, Аліна, Антаніна, Вера, Бажэна, Дарына, Кіра, Ліана, Мая, Марына, Пелагея, Роза, Соф’я, Эма, Эрыка, Яна. 19 хлапечых імёнаў трапілі ў лік рэдкіх: Адрыян, Усевалад, Дэвідас, Лявон, Назар, Патап, Прохар, Радмір, Расціслаў, Арцём, Богдан, Мікалай, Артур, Алег, Даніла, Ігар, Святаслаў, Эрык. |
Валожынскі |
400 |
Сярод дзяўчынак – Ганна, Марыя, Сафія (Соф’я), Ксенія, Паліна. Сярод хлопчыкаў – Максім, Арцём, Мікіта. |
Сярод дзяўчынак – Агнія, Меланія, Злата, Адэліна, Сабрына, Ясенія. Сярод хлопчыкаў – Платон, Леанард, Акім, Цімур, Радзівон, Сямён, Леў. |
Вілейскі |
446 |
Сярод дзяўчынак – Ксенія, Дар’я, Ганна, Марыя, Сафія, Вікторыя, Мілана, Ульяна. Сярод хлопчыкаў – Мікіта, Аляксей, Глеб, Мацвей, Раман, Кірыл, Яраслаў. |
Сярод дзяўчынак – Меліса, Віта, Альміна, Злата. Капіталіна, Алівія. Сярод хлопчыкаў – Алесь, Дамір, Дэніз, Ніканор, Салахацін. |
Смаргонскі |
1239 |
Сярод дзяўчынак – Вікторыя, Марыя, Анастасія, Ксенія, Сафія. Сярод хлопчыкаў – Арцём, Максім, Кірыл, Іван, Аляксандр, Раман. |
Сярод дзяўчынак – Алісія, Ванэса, Лія, Марыка, Настасся, Серафіма, Глафіра. Сярод хлопчыкаў – Вадзім, Герман, Дзям’ян, Елісей, Карым, Крышціян, Леў, Святагор, Эмір. |
Маладзечанскі |
1708 |
||
Мядзельскі |
247 |
У ЗАГСе пакуль не падлічылі, якія імёны былі самымі распаўсюджанымі. Аднак самае рэдкае імя, якое запомнілася спецыялістам, – Ніколь. |
|
Усяго па рэгіёне |
4989 |
|
|
Колькасць шлюбаў, зарэгістраваных за 2016 год
Фота kutnikova.ru.
Раён |
Колькасць шлюбаў |
Ашмянскі |
306 |
Астравецкі |
142 |
Валожынскі |
233 |
Вілейскі |
267 |
Маладзечанскі |
960 |
Мядзельскі |
173 |
Смаргонскі |
422 |
Усяго па рэгіёне |
2503 |