Па выніках 2016 года прысуджзілі 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Сярод атрымальнікаў ёсць прадстаўнікі нашага рэгіёна.

Спецыяльную прэмію прысудзілі калектыву дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Музей-сядзіба М. К. Агінскага” за стварэнне і рэалізацыю праекта “Вяртанне Паўночных Афін”, які накіраваны на папулярызацыю спадчыны кампазітара, у тым ліку праз адраджэнне традыцыі правядзення баляў у час святкавання Калядаў і дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.

Калектыву дзяржаўнай установы “Палац культуры Маладзечна” спецыяльную прэміюпрысуджзіліа за значны ўклад у развіццё самадзейнай мастацкай творчасці, у тым ліку арганізацыю дзейнасці 35 аматарскіх калектываў, з якіх 12 маюць званні !Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, “народны” і “ўзорны”, правядзенне больш за 100 мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года”.

Паводле БелТА.