Факт здарэння, якое адбылося ў нядзелю, 8 студзеня, каля рынку райспажыўтаварыства, падцвердзілі ў Следчым камітэце.
Па неафіцыйнай жа інфармацыі, група маладзёнаў пераследвала 25-гадовага мужчыну ад кафэ “Родны кут” да калгаснага рынку з крыкамі: “Эй, чурка”.
Пасля чаго яго ўдарылі нажом у горла. Зламыснікі збеглі з месца злачынства.
Хлопец жывы, але знаходзіцца ў бальніцы.
Больш падрабязна пра здарэнне чытайце на нашым сайце пазней.