У Нацыянальны парк “Нарачанскі” з Літвы прывезлі і змясцілі ў вальер 45 высакародных аленяў. Большасць з іх – самкі.

Каля месяца жывёлы будуць жыць у асобным невялікім вальеры на каранціне. Потым яны далучацца да іншых аленяў.

Пры ўтварэнні Нацыянальнага парка “Нарачанскі” ў лясах Мядзельскага раёна аленя высакароднага практычна не было. Ад 2000 года пачалася кампанія па стварэнні трывалай папуляцыі гэтага віду жывёл.

Фота mlyn.by.

Фота mlyn.by.

Для статка, які жыве тут ад 2014 года стварылі добрыя ўмовы. За два гады нарадзілася каля 20 аленяў.