Вядомага дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША, ураджэнца Ашмяншчыны, Антона Шукелойця, які памёр 7 студзеня на 102-м годзе жыцця, пахаваюць 14 студзеня на беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрзі.

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне паведамляе, што паніхіда пройдзе ў суботу 14 студзеня ў Пахавальным Доме Малішэўскага ў Саўт-Рывэры ў штаце Нью-Джэрзі.

У нядзелю, 15 студзеня, паніхіда па памерлым будзе таксама адслужаная паьля нядзельнай багаслужбы ў Саборы Святога Кірылы Тураўскага  на Атлантык Авэню ў Брукліне.