Ад 12 студзеня ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча краязнаўчага музея пачала працаваць першая персанальная выстава жывапісу Сяргея Гарачава.
Нарадзіўся мастак 2 сакавіка 1957 года ў Расіі. Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, але лёс звязаў з прафесіяй агранома.
Ад 1991 года жыве ў Любані Вілейскага раёна. Доўгі час працаваў у СВК “Новая Любанія”. Ад 2004 года – настаўнік па класе выяўленчага мастацтва ў філіяле Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў у Любані.
На выставе прадстаўлена больш за 20 прац, якія адлюстроўваюць творчы шлях мастака.
Выстава будзе працаваць да 12 лютага 2017 года.
Запрашаем усіх ахвотных на творчую сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 28 студзеня а 15 гадзіне ў выставачнай зале музея.
Адрас: горад Вілейка, плошча Свабоды, 1.
Тэлефоны для даведак: 8 (1771) 54147; 56405.