У прыватнасці, цяпер вільготная ўборка ўсіх памяшканняў цырульняў на працягу працоўнага дня павінна праводзіцца не абавязкова з ужываннем мыйных сродкаў. Адпаведна выключаецца пункт пра неабходнасць мець у цырульнях запас мыйных і дэзінфікуючых сродкаў. Калі раней мыццё бруднай бялізны і спецыяльнага адзення было неабходна праводзіць цэнтралізавана ў пральнях, то цяпер гэта магчыма ў падсобных памяшканнях цырульняў пры стварэнні там умоў для сушкі.

У ранейшай пастанове адзначалася, што работнікам цырульні неабходна быць у чыстым працоўным адзенні, адзіным для цырульні. У новай пастанове ўдакладненне адносна адзінага адзення выключанае.

Таксама выключаныя залішнія патрабаванні да лазняў і саун. У прыватнасці, цяпер не трэба клапаціцца пра 10-дзённы запас сродкаў дэзінфекцыі. “Дэфіцыту ў такіх сродках на рынку няма. Таму галоўнае, каб яны былі ў момант генеральнай уборкі памяшканняў і выкарыстоўваліся ў адпаведнасці з інструкцыямі па ўжыванні”,  адзначылі ў цэнтры.

У цэлым змены накіраваныя на прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з сучаснымі рэаліямі, а таксама памяншэнне перашкод для бізнэс-супольнасці. Новая пастанова не закранае санэпідрэжым, таму не адаб’ецца на гігіенічным утрыманні цырульняў, лазняў і саун, а адпаведна  гігіенічнай бяспецы грамадзян пры іх наведванні, падкрэслілі ў цэнтры.