Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння ў нашай рэдакцыі.

У нас загарэўся… рэдактар.

А адбылося гэта вось як.

У кішэні курткі рэдактар “Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Барысавіч Манцэвіч носіць запалкі.

Чамусьці менавіта сёння карабок рассыпаўся і запалкі ў кішэні пачалі жыць сваім жыццём.

Аляксандр Барысавіч засунуў руку і кішэню:

– Ммммм, нешта цёпленька, – вырашыў ён.

А ў гэты момант у кішэні ва ўсю моц шугаў агонь.

Праўда, дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася, ды і вогнетушыцель, што заўсёды ў нас напагатове, у справу не пайшоў.

Выратаваць і куртку і рэдактара ўдалося лёгкім паляпваннем па кішэні.

Мараль: не насіце запалкі там, дзе яны могуць рассыпацца і нанесці шкоду.