Вы займаецеся агародам ці даглядаеце сад?

Магчыма, сярод вашых знаёмых ёсць гаспадары, якія працуюць з зямлёй?

Тады ім проста неабходны каляндар садавода і агародніка на 2017 год. У ім ёсць інфармацыя аб тым, для якой культуры якія дні спрыяльныя, а якія не. Таксама размешчаная інфармацыя аб фазах Месяца і ўплыве на гаспадарчую дзейнасць.

З календара вы даведаецеся, калі пажадана абразаць дрэвы, калі садзіць агуркі, моркву, кветкі. Усё, што трэба ведаць, каб ураджай атрымаўся на славу, змешчанае ў спецыяльным календары.

Ён надрукаваны ў сённяшнім нумары газеты. Набыць выпуск можна ў кіёсках “Белсаюздрука” і многіх магазінах рэгіёна.