Унеслі змены ў нашумелы дэкрэт аб дармаедстве. Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1, якім уносяцца змены ў дэкрэт “Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У дэкрэце ўдакладнілі спіс тых, хто не павінен плаціць падатак за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Сярод іх:

1. Тыя, хто значыцца ў спісачным складзе нацыянальнай або зборнай каманды Беларусі па відах спорту.

2. Хто праходзіць альтэрнатыўную службу.

3. Беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў цэнтры занятасці або праходзяць навучанне па накіраванні органа па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, не будуць адносіць да дармаедаў толькі “пры адсутнасці устаноўленых фактаў парушэння імі абавязкаў у галіне занятасці насельніцтва”.

4. Бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў, не будуць плаціць падатак толькі ў выпадку, калі дзіця ва ўзросце ад трох да сямі гадоў не атрымлівае дашкольную адукацыю.

5. Мясцовыя выканаўчыя або распарадчыя органы могуць вызваляць ад выплаты збору тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Перанеслі крайні тэрмін накіравання паведамлення на выплату падатку на 20 студзеня гэтага года (раней – 1 лістапада мінулага года). Тэрмін выплаты збору перанеслі на 20 лютага 2017 года (раней – да 1 снежня мінулага года).

“Наша Ніва” паводле .