Па-першае, просьбы некаторых бацькоў пачулі. У выніку школьнікі змогуць ісці ў першы клас з 5 гадоў. Цяпер у бацькоў нямала нараканняў на тое, што першакласнікам можа стаць толькі той, каму на пачатак навучальнага года ёсць 6 гадоў або спаўняецца да 30 верасня.

Па-другое, факультатывы ў суботу дазволяць для вучняў не толькі 9-11 класаў, але і для 5-8 класаў.

Па-трэцяе, напаўняльнасць класаў павялічаць да 30 вучняў. Зараз, нагадаем, у сярэдняй школе максімум 25 вучняў у класе, а ў ліцэях і гімназіях  20. Пры гэтым канчатковае рашэнне аб напаўняльнасці класаў застаецца за заснавальнікам навучальнай установы, які павінен ўлічыць усе акалічнасці: колькасць дзяцей у мікрараёне, санітарныя нормы.

Як паведаміла Ірына Каржова, намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі, новая рэдакцыя Кодэкса абзавядзецца нормай аб профільнай адукацыі, плануюць скараціць і колькасць відаў устаноў адукацыі. Гаворка ідзе пра вячэрнія школы, вучэбна-вытворчыя камбінаты і комплексы “дзіцячы сад  школа”. Што да апошніх, за ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі пры гэтым застанецца права рэалізоўваць праграмы дашкольнай адукацыі.

Па-першае, просьбы некаторых бацькоў пачулі. У выніку школьнікі змогуць ісці ў першы клас з 5 гадоў. Цяпер у бацькоў нямала нараканняў на тое, што першакласнікам можа стаць толькі той, каму на пачатак навучальнага года ёсць 6 гадоў або спаўняецца да 30 верасня.

Па-другое, факультатывы ў суботу дазволяць для вучняў не толькі 9—11 класаў, але і для 5—8 класаў.

Па-трэцяе, напаўняльнасць класаў павялічаць да 30 вучняў. Зараз, нагадаем, у сярэдняй школе максімум 25 вучняў у класе, а ў ліцэях і гімназіях – 20. Пры гэтым канчатковае рашэнне аб напаўняльнасці класаў застаецца за заснавальнікам навучальнай установы, які павінен ўлічыць усе акалічнасці: колькасць дзяцей у мікрараёне, санітарныя нормы.

Як паведаміла Ірына Каржова, намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі, новая рэдакцыя Кодэкса абзавядзецца нормай аб профільнай адукацыі, плануюць скараціць і колькасць відаў устаноў адукацыі. Гаворка ідзе пра вячэрнія школы, вучэбна-вытворчыя камбінаты і комплексы «дзіцячы сад — школа». Што да апошніх, за ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі пры гэтым застанецца права рэалізоўваць праграмы дашкольнай адукацыі.
http://nn.by/?c=ar&i=183653