Пакуль Беларусь засыпае снегам, некаторыя маладзечанцы вырашылі пазнаёміць сваіх хатніх гадаванцаў са снегам.
Так і зрабілі дзве маладзечанкі Аляксандра Кот і Юля Крывалапава.
Днём у суботу яны вывелі пагуляць шашка Гошу.
Гоша снегу і марозу не баіцца. І ад гаспадыні з яе сяброўкай не ўцякае.
Тэпае ззаду за дзяўчатамі.
Гоша частуецца кормам для катоў, любіць мяса.
А калі шашок стаміўся, Юля падставіла яму свой заплечнік і Гоша паехаў дадому на спіне гаспадыні.
А вы гуляеце са сваімі гадаванцамі? Дасылайце нам, калі ласка, фота.