Выратавальнікі дапамаглі вылезці мужчыну, які зваліўся ў 6-метровы калодзеж з пітной вадой у вёсцы Больнікі Астравецкага раёна.
50-гадовы мужчына зваліўся ў калодзеж у двары дома ўдзень 13 студзеня. Дастаць яго адтуль змаглі выратавальнікі.
Мужчыну шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем арганізма.