Валожынскі выканаўчы камітэт запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні горадабудаўнічага праекта “Генеральны план Валожына”.

Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта “Генеральны план Валожына” пройдзе з 23 студзеня па 16 лютага.

Экспазіцыйныя матэрыялы горадабудаўнічага праекта “Генеральны план Валожына” будуць змешчаныя з 23 студзеня па 6 лютага на другім паверсе цэнтральнай раённай бібліятэкі ў г. Валожыне, пл. Свабоды, д.5. Час працы экспазіцыі: 8.00 – 17.00 (штодня).

Прэзентацыя праекта “Генеральны план Валожына” адбудзецца 25 студзеня ў 14.00 у зале пасяджэнняў райвыканкама.

Пісьмовыя заўвагі і прапановы па праекце з 23 студзеня па 16 лютага можна даслаць у раённы выканаўчы камітэт па адрасе: Валожын, плошча Свабоды, дом 2, або на электронны адрас: arhitektor_volrik@mail.ru.

Кантактная асоба – Дзмітрый Анатольевіч Сярэдзіч, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, галоўны архітэктар (тэл. 8-01772-55-6-72).