Акунуцца ў палонку ў Маладзечанскім раёне можна:
18-19 студзеня вадаём у вёсцы Насілава. Акунуцца ў Насілаве можна будзе ўжо 18 студзеня ад 17.00, калі пачнецца Усяночная. Яна будзе доўжыцца да 7.00 наступнай раніцы, 19 студзеня.
Будзе праведзены малебен, хросны ход на вадаём і асвячэнне купелі. Плануецца, што палатку для пераапранання будуць абаграваць цеплавыя гарматы.
19 студзеня ў 14-00 асвяцяць ваду ў санаторыі Сасновы бор.
19 студзеня ў вёсцы Раёўка на рацэ Рыбчанка ад 13.00 да 18.00 будзе арганізавана купанне ў палонцы. Будзе працаваць лазня.
ідэя інфаграфікі БелТА.