Перад пачаткам кірмашу была поўная зала. У асноўным – мужчыны сярэдніх і маладых гадоў.

Наталля Кулак, прадстаўнік мінскага прадпрыемства “Энергабуд”, прыехала запрасіць віляйчан працаваць на будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

– Мы бяром мужчын з будаўнічымі спецыяльнасцямі. Але ёсць тры ўмовы. Першая – адсутнасць крымінальнай судзімасці. Або пасля пагашанай судзімасці павінна прайсці 10 гадоў, – пачала Наталля Кулак.

Пасля гэтых слоў, не чакаючы аб’яўлення дзвюх наступных умоў, каля чвэрці мужчын з поўнай залы падняліся са сваіх месцаў і выйшлі.