18 студзеня ў алеі ля каледжа ў Вілейцы паставілі лаўку “Джэнтльмен-ліхтар”.

Тут пад жалезным парасонам будзе ўтульна і навучэнцам, і выпадковым прахожым, якія трапілі пад дождж.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Лавачку зрабілі і ўсталявалі навучэнцы, будучыя зваршчыкі і электрыкі. А дапамаглі ім майстры вытворчага навучання Аляксандр Русак і Аляксандр Сільвановіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Да гэтага на алеі паміж другім навучальным корпусам і другім інтэрнатам ужо ўсталявалі чатыры цікавыя лаўкі. Гэта “Музычная лаўка”, “Лаўка для закаханых”,  “Страчаная трохвуголка Напалеона” і “Астранамічныя лаўка”.

Пра гэта расказала педагог-арганізатар каледжа Святлана Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.