У Вілейцы 21 студзеня будзе прымаць грамадзян намеснік пракурора Мінскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі Аляксандр Беліцкі.

У пракуратуры Вілейскага раёна расказалі, што намеснік пракурора пачне прымаць ад 10:00 у пракуратуры. Адрас: горад Вілейка, вуліца 1 Мая, 61. У 12:00 прыём скончыцца.

Жыхары Вілейшчыны могуць звярнуцца з пытаннямі па жыллёвым, зямельным або працоўным заканадаўстве, паскардзіцца на работнікаў міліцыі і Следчага камітэта.

Папярэдне запісацца на сустрэчу можна па тэлефоне ў Вілейцы 8 (01771) 5-61-63.