Валожынскі Следчы камітэт шукае 32-гадовага жыхара Валожына, які хаваецца ад выплаты аліментаў.

Валожынец Дзмітры Мікалаевіч Мамонька ўхіляецца ад аплаты аліментаў і хаваецца ад органаў папярэдняга расследвання.

На сённяшні дзень месцазнаходжанне мужчыны невядомае.

Следчы камітэт просіць грамадзян, якія нешта ведаюць пра Дзмітрыя Мамоньку, паведаміць у Валожынскі РАУС па тэлефоне 8(01772) 5-40-21 або ў раённы Следчы камітэт па тэлефоне 8(01772)61-0-96, або па тэлефоне 102.