Чатыры аварыі здарыліся на Маладзечаншчыне 18 студзеня. Ахвяр няма.

Каля васьмі гадзін раніцы 63-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фольцваген Пасат”, жыхар Маладзечна, ехаў па вуліцы Хмяльніцкага. Павярнуўшы на скрыжаванні Хмяльніцкага-Вялікі Гасцінец, мужчына ўбачыў пешахода на пераходзе і затармазіў.

У гэты час ззаду ў “Фольцваген” уехаў кіроўца Івекі, 34-гадовы мужчына. Па яго словах, ён не думаў, што кіроўца “Фольцвагена” будзе тармазіць і ехаў на дыстанцыі ад яго ля аднаго метра.

Каля дзвюх гадзін дня ля вёскі Крыніца кіроўца МАЗа затармазіў калі ўбачыў, што аўтамабіль перад ім спыніўся і прапускае пешахода. У выніку МАЗ наехаў на жалезную агароджу ля дарогі і пашкодзіў асвятляльную мачту.

У 15:40 адбылося здарэнне на вуліцы Ясінскага. 58-гадовы жыхар Смаргоні, кіроўца “Аўдзі А6”, збіраўся павярнуць у двор шматпавярхоўкі. Мужчына ўключыў сігнал паварота. У гэты момант ён адчуў удар ззаду. 20-гадовы кіроўца, які ехаў ззаду на “Фольцвагене”, вырашыў абагнаць Аўдзі. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся.

Стаж маладога кіроўцы меншы за два гады.

На ўсіх вінаватых складзеныя пратаколы.

Увечары яшчэ адна аварыя адбылася ў Радашкавічах. 36-гадовы жыхар Гродна спрабаваў на аўтамабілі “Мэрсэдэс-Бэнс Спрынтэр” развярнуцца ў двары дома №5 па вуліцы Савецкай. З-за вялікіх памераў машыны ён заехаў на снежны сумёт і збіў клубу, якая там схвалася. Машына належыць юрыдычнай асобе і застрахаваная. Кіроўца выклікаў супрацоўнікаў ДАІ.

Пра гэта распавёў дзяржаўтаінспектар ДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Бартош.