Здарэнне адбылося 18 студзеня пасля дзевяці вечара. У магазіне “Еўраопт” на вуліцы Машэрава ў Маладзечне мужчына скраў дзве бутэлькі гарэлкі.

Прадаўцы заўважылі, што мужчына, які не заплаціў за гарэлку, выходзіць з магазіна. На іх пытанне “мужчына, вы куды?”, той толькі адказаў “піць” і растварыўся ў начной цемры.

Мяркуюць, што мужчына быў не адзін, а ў кампаніі з двума таварышамі. Усе трапілі ў аб’ектывы камер відэаназірання.