Чыста жаночы крадзеж адбыўся ў Смаргоні, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
49-гадовая жанчына ў прадуктовым магазіне ўбачыла пакет. Яго забыла 22-гадовая дзяўчына.
Жанчына падышла да пакета, заглянула ў яго. Убачыла плойку, лак для валасоў, адзенне.
Жанчына вырашыла не шукаць гаспадыню, а прысабечыць знаходку.
Падазраваную змаглі знайсці па камерах відэаназірання.
Цяпер у адносінах да яе ўзбудзілі крымінальную справу.