Субота 21 студзеня ў краіне аб’яўленая працоўным днём. Як жа будзе працаваць грамадскі транспарт? У тым ліку і цягнікі, што па будных днях ходзяць у Вілейку і Смаргонь з Маладзечна?
У маладзечанскім аўтапарку № 4 расказалі, што аўтобусы будуць працаваць па графіку працоўных дзён.
Так сама так будуць хадзіць гарадскія аўтобусы ў Вілейцы.
Шмат каго з нашых чытачоў цікавіла, а як быць з цягнікамі, якія ў працоўныя дні ездзяць у Вілейку і Смаргонь?
У службе даведкі на чыгуначным вакзале супакоілі, што заўтра, у суботу, цягнікі хадзіць будуць.