Гэта тычыцца педагагічных работнікаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія адпрацавалі два гады па размеркаванні (пераразмеркаванні), накіраванні (наступным накіраванні) ва ўстанове адукацыі і працягваюць працаваць на ўмовах заключаных працоўных дамоваў (кантрактаў).

Штомесячныя даплаты выплачваюцца па асноўным месцы працы прапарцыйна адпрацаванаму часу (аб’ёму выкананых работ), але не вышэй за памер адной тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай Саветам Міністраў.

Як растлумачылі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, такая мера дасць магчымасць замацаваць маладых спецыялістаў ва ўстановах адукацыі і не дапусціць зніжэння іх зарплаты. Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

Паводле “Нашай Нівы”.