– На Таццянін дзень, 25 студзеня, маразы вернуцца. А пакуль нас чакае зменлівае надвор’е. У ноч на 22 студзеня падмарозіць да мінус 1-7 градусаў, таму на дарогах чакаецца галалёдзіца. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. У асобных раёнах краіны магчымы невялікія ападкі: снег, мокры снег, удзень з дажджом, туман, слабы галалёд, – расказаў Дзмітры Рабаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор’е істотна не зменіцца, па-ранейшаму будзе сыра і ветрана.

А ў сераду на працягу сутак тэмпература складзе 1-8 градусаў марозу, уначы пры праясненнях – мінус 9-11 градусаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.

26 студзеня маразы ўзмоцняцца. На працягу сутак тэмпература паветра складзе мінус 8-15 градусаў, па захадзе – 3-7 градусаў марозу. Ноччу пры праясненнях будзе ад мінус 16 да мінус 20 градусаў. У асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, на дарогах чакаецца галалёдзіца.