У аўторак, 24 студзеня, будзе цёпла, пахмурна і ветрана. У асобных раёнах невялікія ападкі, у асноўным мокры снег, туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
У сераду, 25 студзеня, тэмпература рэзка панізіцца – у краіну ўварвецца арктычнае паветра, ціск пачне расці, а тэмпература будзе падаць. Ноччу па ўсходзе краіны слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца.
У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночнай палове краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.
У канцы працоўнага тыдня і да выхадных чакаецца паступовае падзенне ціску і павольны рост тэмпературы.
У выхадныя ў асобных раёнах невялікі снег, слабы туман, галалёд, на дарогах галаледзіца.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
24 студзеня |
-2 |
ад 0 да -6 |
25 студзеня |
на працягу сутак ад -3 да -9, па паўночна-ўсходняй палове ад -10 да -12, у паўднёва-заходніх раёнах ад 0 да -2 |
|
26 студзеня |
ад -3 да -10, у крайніх паўночных раёнах ад 0 да -2 |
ад -10 да -17, пры праясненнях ад -18 да -22 |
27 студзеня |
ад 0 да -6 |
ад -3 да -10, па паўднёвым усходзе пры праясненнях ад -11 да -17 |
28, 29 студзеня |
ад -5 да +2 |
ад -2 да -9, пры праясненнях да -12 |
Паводле tut.by.