Вілейскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ладзіць акцыю “Новы погляд”.
У Цэнтры распавялі, што паўдзельнічаць у акцыіі могуць інваліды Вілейскага раёна.
Да 28 лютага у Цэнтр можна прадставіць рэцэпт на акуляры, якія карэкціруюць зрок. Рэцэпт трэба ўзяць у акуліста.
Для ўсіх, хто паспее звярнуцца да гэтага тэрміну, акуляры зробяць бясплатна. Фінансуе акцыю дабрачыннае таварыства ў Англіі “World Jewish Relief”.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 8 (01771) 5-69-14 або па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 44.