Ад 26 снежня дырэктарам вілейскага краязнаўчага музея працуе Надзея Аўдзей.
Надзея – віляйчанка. Яна вучылася ў гарадской школе №3.
Скончыла завочнае аддзяленне Дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
У музеі была навуковым супрацоўнікам. Аўтар і суаўтар шэрагу музейных праектаў, арганізатар выстаў.
Былы дырэктар Сяргей Ганчар працуе галоўным рэдактарам вілейскай раённай газеты. Яго абавязкі да прызначэння Надзеі Аўдзей выконвала Алена Стрэж.
Пра гэта расказалі ў краязнаўчым музеі ў Вілейцы.