За 2016 год у рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных цягніках зарэгістравалі чатыры крадзяжы. У людзей, якія былі няўважлівымі або нецвярозымі, кралі грошы і мабільныя тэлефоны.

На працягу ўсяго студзеня Маладзечанскі аддзел унутраных спраў на транспарце праводзіць спецыяльнае мерапрыемства, каб забяспечыць асабістую і маёмасную бяспеку пасажыраў і работнікаў чыгункі, заўважыць і спыніць злачынствы ў цягніках.

Для таго, каб не стаць ахвярай злачынства ў цягніку і на станцыі, трэба захоўваць пры сабе свае рэчы, не пакідаць іх без нагляду, не перадаваць незнаёмым. Не варта таксама распіваць спіртныя напоі.

Пра злачынствы і правапарушэнні ў цягніках і на станцыях паведамляйце ў аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце па нумарах: 8 (0176) 770986, 742416 або па тэлефоне 102.