З тэхнічнага памяшкання аднаго са шматкватэрных дамоў Вілейкі злодзей вынес дзіцячыя цацкі.

18 студзеня ўзбудзілі крымінальную справу ў вілейскім Следчым камітэце.

Злачынца ў перыяд ад 15 да 18 студзеня падабраў ключ і залез у тэхнічнае памяшканне дома. Адтуль ён скраў дзіцячыя цацкі. Агульны іх кошт 273 рублі.