Маладзечанскі РАУС шукае Мянцюка Ігара Леанардавіча, які ад 28 снежня не выходзіць на сувязь. Месцазнаходжанне яго невядомае.
Мужчына з 1967 года нараджэння. Жыве на вуліцы Таўлая ў доме №1.
Прыкметы: на выгляд 49 гадоў, рост каля 175 сантыметраў, хударлявы, з авальным смуглявым тварам, прамымі брывамі. Нос паламаны і звернуты на правы бок, прамыя, з сівізной выласы.
Быў апрануты ў цёмную вязаную шапку, чорную куртку да калена, чорныя штаны і шэры світэр, чорныя чаравікі.
Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія ведаюць што-небудзь пра Мянцюка Ігара Леанардавіча, паведаміць па тэлефоне 8 (0176)749683, 771656, 8 (0295) 464044 або 102.