Гісторыя, якая падняла на ногі ўсе камунальныя службы горада, закончылася анекдатычна.
На запраўцы, што знаходзіцца побач, сказалі, што там трактары сапраўды чысцілі снег.
І разам з вялізнай гурбай снегу яны выпадкова ссунулі і люк.
– Але анекдатычнасць гісторыі ў тым, што гэтую гурбу снега можна было абысці справа і злева, – расказаў нам усе той жа дыспетчар цепласетак.
Але хлопец вырашыў пераскочыць вялізны сумёт. Пераскочыў …. І трапіў дакладна ў люк.
Маладзечанцу рэдакцыя жадае хуткага выздараўлення, а камунальным службам – большай пільнасці. Бо сумет – гэта не папярэджанне аб небяспецы.
P.S. Люк вярнулі на месца.