28 студзеня, у суботу, у Вілейцы зладзяць прэзентацыю кнігі Змітра Бартосіка “Быў у пана верабейка гаварушчы”. Удзел у імпрэзе возьме таксама паэт, ураджэнец Вілейкі,  Усевалад Сцебурака.

Кніга незвычайная не толькі сваёй назвай. Яна ўнікальная тым, што са старонак да чытачоў гаворыць не толькі аўтар, журналіст Зміцер Бартосік.

Тут пра сваё жыццё апавядаюць звычайныя беларусы, жыхары “глыбінкі”. А іх слова не так часта імкнуцца трансляваць афіцыйныя СМІ, бо надта яно праўдзівае і трапнае.

Сустрэчу правядуць па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 45-а.

Уваход вольны.