Магчыма, варыянты тэхнік вырабу вітых паясоў з Вілейкі патрапіць ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У раённым доме рамёстваў расказалі, што для гэтага ўжо збіраюць неабходныя дакументы.
Пояс у старажытным касцюме Вілейшчыны быў ужо ад 11 стагоддзя. Іх ткалі, шылі з тканін, скуры, тасьмы. Паясы лічыліся абярэгам. Часцей іх насілі мужчыны
На Вілейшчыне ткалі паясы ў Кішкарэпах і Лядзе.
Такія паясы робяць у вілейскім Доме рамёстваў. Фота vilmuseum.by.
У доме рамёстваў у Ізбіно ладзяць майстар-класы па вырабе паясоў для ўсіх жадаючых, у тым ліку і для дзяцей.
Па словах стылістаў, пояс і сёння – актуальны аксэсуар. Ён не толькі ўтрымлівае адзенне. Каб фігура была больш вытанчанай і жаноцкай, а талія больш тонкай, спецыялісты раяць завязаць пояс на прамую сукенку.