Ролік зняла студыя Varvis, піша marketing.by

Вось што кажа яго рэжысёр і дырэктар студыі Сяргей Варапаеў:

– На дадзены момант Беларусь не пазіцыянавала сябе як турыстычная краіна ў прынцыпе. І з гэтага трэба пачынаць. Першай задачай фільма было, вобразна кажучы, надаць Беларусі “аб’ём”. Паказаць, што гэта паўнавартасная турыстычная краіна: вялікая, старажытная, з незвычайнай гісторыяй, унікальнай прыроднай, сучасная, і неверагодна прыгожая.

Для гэтага аўтары роліка выкарысталі захапляльную музыку, якую стваралі больш за месяц, мноства здымак з дронаў, і драматычнае развіццё сюжэту. У фільме ёсць і містычныя ноткі, якія робяць Беларусь, падобна легендарнай папараць-кветцы вабнай, і загадкавай.

– Мы пачалі праект з думкі пра тое, што перш чым камусьці расказваць пра Беларусь, важна самім зразумець, які мы хочам яе бачыць, – працягвае Сяргей Варапаеў. На нас паглядзяць з цікавасцю толькі, калі мы самі сябе такімі ўбачым. Таму з’явіўся варыянт фільма на беларускай мове, дзе, дарэчы, актыўна выкарыстаны яго унікальныя магчымасці для агучкі. Напрыклад, у рускай мове ў слове “окрыляет” згодна  канчатку на літару т “закрывае” слова. А  ў беларускай мове “акрыляе” – адкрытае канчатак.
Спалучаючы гэтую асаблівасць з рухам камеры можна атрымаць унікальны эфект, дзе беларускае слова “раствараецца” ў руху камеры.