Валеры Малашка нарадзіўся ў Гродне, скончыў у 1989 медыцынскі інстытут у Мінску і Акадэмію пры прэзідэнце.
Працаваў доктарам-інтэрнам, анестэзіёлагам-рэаніматолагам, намеснікам галоўнага доктара па лячэбных пытаннях, а пасля галоўным доктарам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.
Быў першым намеснікам начальніка і начальнікам ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.
Летась яго прызначылі міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Ад 27 студзеня 2017 – міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што ад 2011 года першым намеснікам міністра аховы здароўя з’яўляецца прадстаўнік нашага рэгіёна, ураджэнец Ільі, што на Вілейшчыне, Дзмітры Піневіч.