Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі вызначыў лаўрэатаў конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2016 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржстандарта.

Лепшымі прызнаныя 248 тавараў, якія выпускаюцца 139 арганізацыямі краіны. Прадпрыемствам, тавары якіх маюць званне лаўрэата, уручаць дыпломы. А яшчэ яны змогуць размясціць лагатып конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Сярод малочных прадуктаў у намінацыі “Харчовыя тавары” сталі прадукты Вілейскага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната сметанковае масла “Сялянскае”і тварожны прадукт “Вілейскі” з чарнаслівам і курагой.