Аляксандр Ціхановіч закончыў Маладзечанскі музычны каледж.

Развітанне з ім адбудзецца 30 студзеня ў Белдзярфілармоніі.

Нарадзіўся Аляксандр Ціхановіч у Мінску ў 1952 годзе. У 1982 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. Музычная кар’ера пачалася з сувораўскай вучэльні, дзе ён граў у аркестры. Затым працаваў у гурце “Мінск”, што граў джаз-рок. Разгромны артыкул пра музычную творчасць “Мінска” ў адной з цэнтральных газет паслужыла яго закрыццю.

Перайшоў у легандарныя “Верасы”, дзе спявала і будучая жонка – Ядвіга Паплаўская. Калектыў быў заяўлены на выступ у першым рэспубліканскім конкурсе артыстаў эстрады.

“Верасы” сталі лаўрэатамі конкурсу і атрымалі пуцёўку на пяты ўсесаюзны конкурс эстрады ў Маскве. Гэта быў зорны час.

У 1989 годзе Аляксандр Ціхановіч разам з Ядвігай Паплаўскай стварылі Тэатр песні і творчую студыю пры ім, праз якія прайшлі многія маладыя беларускія выканаўцы.

Аляксандр Ціхановіч быў аўтарам і вядучым некалькіх музычных тэлевізійных праектаў. З 2006 па 2009 год Аляксандр Ціхановіч узначальваў нацыянальны тэлевізійны музычны праект ЕўраФэст і беларускі адборачны тур да міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне”.

Паводле “Нашай нівы”.