У аўторак, 31 студзеня, у асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.
У сераду, 1 лютага, пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у крайніх паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.
У чацвер, 2 лютага, пераважна без ападкаў, толькі днём у крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымыя мокры снег, дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца.
У пятніцу, 3 лютага, у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег, слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.
У выходныя дні ў асобных раёнах краіны невялікі снег, мокры снег, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
31 студзеня |
ад -1 да -7 |
ад -3 да -9, па паўднёвым усходзе ад -10 да -14 |
1 лютага |
ад 0 да -5 |
ад -3 да -9, пры праясненнях да -12 |
2 лютага |
ад -4 да +3 |
ад -3 да -8, пры праясненнях да -10 |
3 лютага |
ад -5 да +2 |
ад -1 да -7, пры праясненнях да -9 |
4, 5 лютага |
ад -6 да +1 |
ад 0 да -7, пры праясненнях ад -8 да -12 |
Паводле “Нашай Нівы”.