Ён адбудзецца 1 і 2 ліпеня. Сёлета мерапрыемства будзе прысвечанае падзеям грамадзянскай вайны ВКЛ 1432-1438 гадоў.

Цяпер арганізатары запрашаюць клубы, якія займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй ВКЛ, краін Заходняй Еўропы, Русі, Залатой арды, Тэўтонскага ордэна другой паловы 14-га – канца 15 стагоддзяў.

Прапануюць паўдзельнічаць і рамеснікам, якія займаюцца сярэднявечнымі і беларускімі народнымі рамёствамі.

Нагадаем, што ўпершыню фэст быў у Вілейцы ў ліпені 2015 года.

Калі вы захацелі стаць адным з удзельнікаў, неабходна папярэдне зарэгістравацца ў суполцы “Гонар продкаў” “Укантаце”.