Уладзімір Максімкаў на сваім канале ў Юцюбе выклаў відэа, як Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская запісваюць у ягоным аўтамабілі песню “Ой, калядачка”.
“Аляксандр Ціхановіч – сапраўдны артыст і сапраўдны чалавек… Перад самым новым годам здымалі музычнае віншаванне, у якім артысты Беларусі спявалі фрагменты песні “Ой, калядачка”… Гэта поўны дубль з удзелам Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча”, – напісаў Максімкаў.
Праспяваўшы Аляксандр Ціхановіч пасля паўзы кажа: “Я ж вылечыўся, размаўляць не мог”.
Артыст таксама зняўся ў відэавіншаванцы з Новым годам Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова “Завіруху”.
Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр 28 студзеня пасля доўгай хваробы. Яму было 64 гады.
У панядзелак у Філармоніі, што на плошчы Якуба Коласа, ад 11 да 14:00 пройдзе развітанне.
Паводле “Нашай Нівы”.