У выхадныя выратавальнікам Вілейскага аддзела МНС паведамілі пра тое, што ў інтэрнаце на вуліцы Шубіна спрацаваў пажарны апавяшчальнік.
А адбылося ўсё так. У выхадныя гаспадыня інтэрнацкага пакоя вырашыла парадаваць сябе блінамі да вячэры.
Яна пачала іх пячы на электрычнай плітцы. Пакінуўшы чарговы блін на патэльні, жанчына выйшла на нейкі час на калідор.
У пакоі пачалося задымленне і спрацаваў пажарны апавяшчальнік, які і ўратаваў ад пажара.
З жанчынай правялі прафілактычную гутарку.
Пра гэта расказаў галоўны спецыяліст Вілейскага аддзела МНС Дзяніс Гаўрышчук.