Па словах загадчыцы Вілейскай паліклінікі Таццяны Рамеры, на Вілейшчыне ўзрасла колькасць вострых распіраторных захворванняў. 

Людзям, якія звяртаюцца з вельмі высокай тэмпературай, робяць аналізы ў абласной санстанцыі. Грып пакуль пацвердзіўся толькі ў дваіх. Таму масавага захворвання грыпам у Вілейцы няма.

Як расказала галоўны доктар дзіцячай паліклінікі ў Маладзечне Іна Саўчык, сярод іх пацыентаў пакуль няма ніводнага з грыпам. Ёсць неістотны сезонны пад’ём вострых распіраторных захворванняў.