Фінал творчага конкурсу “Зорны капеж” прайшоў у гімназіі-каледжы мастацтваў 28 студзеня.

У конкурсе прынялі ўдзел таленавітыя навучэнцы гэтай навучальнай установы. Кожны ўдзельнік атрымаў прыз у тэатральных, музычных, харэаграфічных намінацыях. Зала быў напоўненая атмасферай мастацтва і радасці. А самай галоўнай і нечаканай падзеяй канцэрта стала выступленне выпускнікоў 2016 года.

Стварыць гурт юныя музыкі хацелі яшчэ ў 10 класе, але неяк усё не адважваліся. У выпускным класе цвёрда вырашылі ажыццявіць сваю мару.

Над назвай думалі нядоўга і спыніліся на сімвалічнай Final Beat, што азначала фінальны акорд. Выступілі на “Зорным капяжы-2016”, і справы пайшлі ў гору. Паказалі свае ўменні і ў Германіі, калі ездзілі па абмене. Затым быў раённы фестываль “Час жыць!” і трэцяе месца ў ім.

– Сёлета мы прыйшлі на паўфінал “Капяжу” як гледачы, але вырашылі парадаваць ўсіх у фінале. Рэпеціраваць было не проста, таму што ўсе вучацца ў розных універсітэтах, і ў гэты час якраз ішла сесія. Але ўсё ж такі адна рэпетыцыя поўным складам удалася. Мы хваляваліся, не ведалі, якая будзе рэакцыя. Не чакалі, што падчас выступлення Final Beat усё ў зале ўстануць, а потым папросяць праспяваць “на біс”. Гэта  вельмі прыемна! – падзялілася ўражаннямі выпускніца гімназіі-каледжа мастацтваў Дыяна Бажко.

У бліжэйшых планах групы вывучыць некалькі новых песень і зладзіць сольны канцэрт.