У панядзелак, 30 студзеня, малады чалавек гуляў па Вілейцы і займаўся тым, што здымаў каўпакі з колаў аўтамабіляў на вуліцы.

Такім чынам ён ужо паспеў “распрануць” некалькі машын.

Але гэта заўважылі пільныя прахожыя. Яны затрымалі маладога чалавека і выклікалі міліцыю.

Затрыманы – жыхар Вілейкі. Ужо тры аўтаўладальнікі напісалі на яго заявы.

Пра гэта расказала намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.