Італьянскія навукоўцы выявілі, што людзі, якія валодаюць дзвюма і больш мовамі, у некаторай ступені абароненыя ад развіцця хваробы Альцгеймера, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэта тычыцца і людзей, якія пражываюць у краінах з білінгвізмам, дзе дзеці з дзяцінства ведаюць дзве мовы. Даследчыкі тлумачаць, што гэта звязана з асаблівымі нейроннымі сувязямі ў галаўным мозгу чалавека. Яны засяроджаныя менавіта ў тых участках нашага мозгу, якія атакуе захворванне Альцгеймера.

Акрамя гэтага, спецыялісты заявілі, што валоданне дзвюма і больш мовамі на пяць гадоў адсоўвае старэчае аслабленне розуму.