Раней у часці ўжо жылі дзве дзікія кошкі ў спецыяльнай клетцы. Рысяў падарылі спецназаўцам расійскія калегі.

У частцы для іх пабудавалі адмысловыя вальеры. Рысь-самец моцна хварэў, 16-гадовая жывёла памерла ў пачатку 2016 года. Самка пасля смерці сябра пражыла менш за год.

Навіна аб пошуку новых жывых сімвалаў абурыла некаторых інтэрнэт-карыстальнікаў і абаронцаў жывёл. “Цэнтр этычных адносін да прыроды” накіраваў зварот кіраўніцтву часці 3214, у Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя і Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па апошніх уліках, у Налібоцкай пушчы жыве каля 40 рысяў. Афіцыйная статыстыка гаворыць: у Беларусі 421 асобіна рысі

“Рысь з’яўляецца сімвалам спецназа ўнутраных войскаў МУС, галава гэтай жывёлы намаляваная на шаўроне байцоў спецназа. Але пагадзіцеся, што дадзеная нашыўка выказвае баявы дух, смеласць, бясстрашнасць дзікай жывёліны, у якой ёсць права на натуральную свабоду, а не быць асуджаным бачыць неба праз краты.

Фота animalsglobe.ru.

Фота animalsglobe.ru.

Мы глыбока перакананыя, што канфіскацыя дзікай свабодалюбівай жывёліны з прыроды і размяшчэнне яго ў клетку – гэта акт гвалту над жывой істотай, ніяк не звязаны з паняццем гонару, годнасці і высакароднасці духу, якія павінны выхоўвацца ў супрацоўнікаў міліцэйскай і ваеннай службы. Мы заклікаем вас здзейсніць высакародны ўчынак, выступіўшы з заявай, што пасля смерці любімцаў у 2016 годзе ў вайсковай часці клетка застанецца назаўсёды свабоднай”, – гаварылася ў звароце.

Дырэктар Цэнтра Людміла Лагіноўская атрымала адказ. Камандзір вайсковай часці 3214 А.А. Дудкін паведамляе:

спецназаўцы “вырашылі адмовіцца ад ад ідэі адлову рысяў з натуральнага асяроддзя з мэтай размяшчэння іх у клетку”. У часці вывучаюць варыянты набыць драпежнікаў у адным з дзяржаўных заапаркаў па законе нашай краіны.

Камандаванне таксама выказала ўдзячнасць Цэнтру “за праяўлены клопат па захаванні відавой разнастайнасці фауны Рэспублікі Беларусь”.

– Сітуацыю з рысямі ўсё ж пажадана адсочваць далей. І, калі драпежнікі з’явяцца ў вайсковай часці, праверыць іх паходжанне. Каб прадаўцы пацвердзілі факт продажу. Гэта ваенныя, у іх на першым месцы выкананне пастаўленай задачы.
Адказ на зварот неканкрэтны, што не характэрна для вайскоўцаў. “Рысяў не плануецца адлоўліваць у натуральным асяроддзі”. І “пытанне аб набыцці жывёл толькі вывучаецца”, а не “пастаўленая задача такому-та па набыцці жывёл”, – адзначае Віктар Натыканец, навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах, у 1996-1998 гадах – лейтэнант/старшы лейтэнант па прызыву.

Фота bankoboev.ru.

Фота bankoboev.ru.

Людміла Лагвіноўская адзначае, што адбіраць рысяў з натуральнага асяроддзя ўдвая жорстка.

– Мы не падтрымліваем ідэю ўтрымання дзікіх жывёл у няволі. Будзем лічыць, што купля нявольніка з заапарку – гэта меншае зло. У сувязі з ўмовамі ўтрымання, ёсць заканадаўчыя нормы, якія ў любым выпадку павінны выконвацца. І грамадскасць будзе за гэтым сачыць.

Паводле партала “Зялёная сетка”.