Як паведаміў прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў, труп мужчыны знайшлі 30 студзеня ў Гомелі каля дома № 31 на праспекце Леніна.

Судовыя эксперты па адбітках пальцаў устанавілі, што памерлы – грамадзянін 1964 года нараджэння.

Ускрыццё паказала, што смерць наступіла ад асфіксіі іншародным прадметам – мужчына падавіўся кавалкам мяса.