25-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Мэрсэдэс Бенц 100D” ехаў па вуліцы Стаханаўская ў напрамку плошчы Свабоды. Машына наехала на жыхарку Вілейскага раёна, якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку здарэння 29-гадовую жанчыну шпіталізавалі з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, страсеннем галаўнога мозгу, закрытым кампрэсійным пераломам пазваночніка.

Каб пазбегнуць ДТЗ на нерэгулюемых пешаходных пераходах, кіроўцам неабходна пры па пад’ездзе знізіць хуткасць, аж да спынення аўтамабіля, каб саступіць дарогу пешаходам. А пешаходам, нават маючы перавагу на пешаходных пераходах, таксама неабходна пераканаецца ў бяспецы пры пераходзе праезнай часткі.